8 лютага Бабінавіцкая сельская бібліятэка-музей запрасіла сваіх чытачоў на літаратурную гадзіну “Аб чым шумелі сосны”, якая адбылася з нагоды юбілея народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі.
Удзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй майстра беларускай прозы, а таксама з афарызмамі, якімі насычаны яго творы на розныя жыццёвыя тэмы.
На памяць аб мерапрыемстве ўдзельнікі атрымалі сувеніры з афарызмам І.Я. Навуменкі.