21 верасня адзначыў 80-ты дзень нараджэння ветэран журналістыкі, паэт і празаік Лёзненшчыны - Віктар Пятровіч Пятроў .
У гэты дзень работнікі раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу з аўтарам і прэзентацыю двух яго зборнікаў “Помстай гарэлі сэрцы” і “Абагрэй цяплом сваёй душы”.
У літаратурнай кавярні сабраліся блізкія людзі,сябры, калегі і проста прыхільнікі яго творчасці.
Юбілейны партрэт мясцовага паэта і празаіка “ Мой Лёзненскі цудоўны край” падрыхтавала і правяла кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання Алена Бахмацкая.
Яна пазнаёміла прысутных з некаторымі фактамі біяграфіі Віктара Пятровіча, а таксама прачытала верш “Песня маці”, які ён прысвяціў самаму дарагому чалавекуна свеце – сваёй матулі.
Сам юбіляр шчыра і пранікнёна расказваў пра сябе, прачытаў вершы, якія, здавалася, пішуцца сэрцам, выходзяць самі з нетраў яго натхнёнай душы.
Вершы Віктара Пятрова “ Мой Лёзненскі цудоўны край”, ”Ой ты, рэчанька Чарніца”, “Як у лесе, у бары…” пакладзены на музыку.
Віктара Пятровіча з юбілеем павіншавалі яго маладыя калегі: галоўны рэдактар раённай газеты “Сцяг перамогі” А.Н. Ратнёва і супрацоўнікі Л.Бірюлькова і А.Магілевіц. Алена Норбертаўна нагадала, што Віктар Пятровіч працаваў на розных пасадах і ўсюды вызначаўся стараннасцю і адказнасцю. Дапамагаў пачынаючым журналістам мудрым словам і справай. І зараз ён не парывае сувязей з выданнем, дасылае свае вершы і празаічныя творы.
Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні Ніны Раманьковай, Аляксандра Бондарава, Валянціны Маскаленка, Ірыны Івановай, Таццяны Цуркан.
У завяршэнні сустрэчы прысутныя выказалі шматлікія словы ўдзячнасці Віктару Пятровічу, уручылі кветкі і падарункі.Узрушаны да глыбіні душы ён шчыра дзякаваў прысутным за віншаванні і пажаданні ў свой адрас.
Час ідзе… Але нязменным для Віктара Пятровіча застаецца адно: пісаць ад душы і для душы.
Як жа добра, што такія таленавітыя людзі жывуць сярод нас!
Категория: События |
Просмотров: 585 |
Добавил: Aleks