Да году культуры і ў рамках праекта “Адкрый для сябе беларускую кнігу” бібліятэкай аграгарадка Пушкі, сярод вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, было праведзена літаратурнае падарожжа “Вандроўка па творах Паўла Місько”, прысвечанае 85-годдзю беларускага пісьменніка Паўла Місько. Бібліятэкар В. Ігнацік правяла чытачоў яго жыццёвымі і творчымі сцяжынкамі. А творчасць пісьменніка кранае нас меладычнасцю мовы, нацыянальным каларытам, характэрнымі персанажамі. Гэта ўзбагачае гаворку чытача і ўяўленне аб роднай мове. Кнігі Паўла Місько выхоўваюць у дзяцей пачуццё патрыятызму, справядлівасці і сумленнасці.
Пад час вандроўкі дзеці пазнаёміліся з аповесцямі “Прыгоды Бульбобаў”, “Прыйдзі, дзень-залацень”, “Грот афаліны”, “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”, “Эрпіды на планеце Зямля”, “Як на нашы імяніны”.
Прачытаўшы творы Паўла Місько, дзеці даведаюцца шмат новага і цікавага. Яны нясуць дзецям дабрыню і светабачанне, дапамагаюць дзецям быць сапраўднымі беларусамі з дзяцінства.
Ў фінале мерапрыемства былі зачытаны ўрыўкі з твораў П.Місько і праведзена віктарына па яго творчасці.
|