30 жніўня ў бібліятэцы-музеі аграгарадка Кавалі адбылася літаратурная гасцеўня “Гучаць чароўныя радкі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна.
На юбілейным мерапрыемстве бібліятэкар Кісялева Л.В. пазнаеміла прысутных з жыццем і творчасцю паэта, прагучалі вершы аб пакутах, перанесеных паэтам у час вайны, любові да роднага краю, роднай мове, дабры і шчырасці, прагучаў голас самога аўтара ў запісу, дзе ен прачытаў свой верш пра каханне. Таксама прагучалі песні, пакладзеныя на вершы паэта у выкананні вядомых беларускіх ансамбляў “Песняры”, “Верасы” і “Сябры”.
Даволі шмат добрых слоў было сказана аб гэтым таленавітым, з паэтычнай і пяшчотнай душой, чалавеку. Генадзь Мікалаевіч пакінуў нашчадкам свой духоўны скарб, духоўнае багацце і самае святое – сваю любоў да Радзімы.
|