Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня асабліва святочная. Менавіта у гэты дзень наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
З гэтай нагоды 2 верасня ў фае бібліятэкі было арганізавана сапраўднае свята ў фармаце літаратурны подыум “Біліятэчная скарбонка”. Біліятэкары прадставілі кніжныя выставы «Асветнiкi Зямлi беларускай»,” Навінкі сучаснай беларускай літаратуры”. Пры дапамозе мультымедыйнай устаноўкі наведвальнікі змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа ў мінулае “З гісторыі пісьменнасці”, а таксама пазнаёміцца з відэарадам “Твае галасы, Лёзна”.
На працягу дня гучала прыемная лірычная музыка.
Кожны чытач, які прыходзіў у гэты дзень ў бібліятэку, атрымліваў лістоўку-закладку «Прапануем прачытаць».