Суббота, 20.04.2024, 10:36
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2016 » Год (Архив) » 1 » Вандроўка па творах П.Місько
03:28
Вандроўка па творах П.Місько

           Да году культуры і ў рамках праекта  “Адкрый для сябе беларускую кнігу”  бібліятэкай аграгарадка Пушкі, сярод вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, было праведзена літаратурнае падарожжа  “Вандроўка па творах Паўла Місько”, прысвечанае 85-годдзю беларускага пісьменніка Паўла Місько.  Бібліятэкар  В. Ігнацік правяла  чытачоў яго жыццёвымі і творчымі сцяжынкамі. А творчасць пісьменніка кранае нас меладычнасцю мовы, нацыянальным каларытам, характэрнымі персанажамі. Гэта ўзбагачае гаворку чытача і ўяўленне аб роднай мове. Кнігі Паўла Місько выхоўваюць у дзяцей пачуццё патрыятызму,   справядлівасці і сумленнасці.

          Пад час вандроўкі дзеці пазнаёміліся з аповесцямі “Прыгоды Бульбобаў”, “Прыйдзі, дзень-залацень”, “Грот афаліны”, “Навасёлы, або  Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”,  “Эрпіды на планеце Зямля”, “Як на нашы імяніны”.

          Прачытаўшы творы Паўла Місько, дзеці  даведаюцца  шмат новага і цікавага. Яны нясуць дзецям дабрыню і  светабачанне, дапамагаюць дзецям быць сапраўднымі беларусамі з дзяцінства.

         Ў фінале мерапрыемства былі зачытаны ўрыўкі з твораў П.Місько і праведзена віктарына па яго творчасці.                                      

     

Просмотров: 1205 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Вход на сайт

Статистика