Пятница, 29.03.2024, 13:53
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2016 » Год (Архив) » 1 » Свята Кнігі ў бібліятэцы аграгарадка Пушкі
04:04
Свята Кнігі ў бібліятэцы аграгарадка Пушкі

У панядзелак, 4-га красавіка, ў бібліятэку аграгарадка Пушкі на адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі да дзяцей прыйшлі казачныя героі: Бураціна, Папялушка, Чырвоная Шапачка, Царэўна Нясмяяна, Кашчэй, Баба Яга, Каралеўна Кніга, каб адзначыць свята Кнігі.

Вітала гасцей і ўдзельнікаў свята гаспадыня бібліятэкі - Вольга Валянцінаўна Ігнацік. Яна расказала аб гісторыі ўзнікнення традыцыі адзначаць вясной свята Кнігі. А пачалося гэта ў ваенны 1943год. Іменна з гэтага года, па прапанове пісьменніка Льва Касіля,  бярэ пачатак свята Кнігі. Кніжчыны імяніны з той пары ніяк не пастарэлі, а наадварот, маладзеюць з кожным годам, з новымі кнігамі , з новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў. Такое свята адзначаюць не толькі ў нашай краіне, але і ў Францыі, ЗША, Швейцарыі.

Далей, вядучыя Сяменчанка Дар’я і Майер Каця распачалі свята, знаёмячы чытачоў з вялікім цудам свету-Кнігай. Дэкламатары, Сяменчанка Аляксей і Дзядкоў Клім, прачыталі верш Э. Агняцвет “З табою кніга добрая”. І вось ў зале з’яўляюцца Каралеўна Кніга з героямі розных кніг, якія вітаюць гледачоў. Але  не абышлося і  без дэтэктыва - адмоўныя героі выкрадаюць гасцей свята і патрабуюць выкуп у Каралеўны Кнігі, якая павінна выканаць розныя заданні: правесці гульні, конкурсы, віктарыны. Наша гераіня паспяхова з гэтым спраўляецца, бо яна не адна, у яе добыя памочнікі- чытачы. Напрыканцы свята бібліятэкар прапанавала ўспомніць правілы карыстання кнігай, якія дзеці ведаюць на выдатна, ўручыла прызы пераможцам конкурсаў, запрасіла на мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца бібліятэкай на працягу ўсяго тыдня.

    

Просмотров: 788 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Вход на сайт

Статистика