Четверг, 28.03.2024, 22:32
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2018 » Год (Архив) » 1 » Падарожжа ў княства беларускіх скарбаў
02:21
Падарожжа ў княства беларускіх скарбаў

    21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Кавалеўскай сельскай бібліятэцы-музеі прайшло фальклорнае падарожжа ў княства беларускіх скарбаў. У падарожжы прынялі ўдзел дзеці малодшага і сярэдняга узростаў. 
    На першым прыпынку “Калыханка” дзеці успаміналі песні, якія напявалі ім іх бабулі і матулі. На другім прыпынку “Загаданачка” – адгадвалі прапанаваныя загадкі. На “Казачным” прыпынку адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, а на прыпынку “Прыказкі і прымаўкі” – са слоў-пазлаў складалі прыказкі. На апошнім прыпынку “Лічылкі і гульні” пры дапамозе вершаванага твора-лічылкі вызначылі вядучага і пагулялі ў гульню “Сляпы музыка”.  У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з выставай кніг, прысвечаных беларускаму фальклору для дзяцей.

   

Просмотров: 554 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Вход на сайт

Статистика