Четверг, 25.04.2024, 22:33
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2018 » Год (Архив) » 1 » «Мая Лёзненшчына” - прэзентацыя кнігі A.I.Грачышнікавай
10:05
«Мая Лёзненшчына” - прэзентацыя кнігі A.I.Грачышнікавай

   5 кастрычніка адбылася электронная прэзентацыя кнігі Алены Іванаўны Грачышнікавай «Мая Лёзненшчына”.

   З’яўленне на свет гэтай кнігі – сапраўдны падарунак для ўсіх, хто любіць родны край. Яе аўтар, настаўнік гісторыі, краязнаўца, шчодра дзеліцца з усімі дапытлівымі, неабыякавымі да гісторыі свайго краю і малой радзімы людзьмі карыснай, рэдкай і каштоўнай інфармацыяй. Выданне падобнай кнігі было сапраўднай яе марай. І дакрануцца да яе змаглі ўсе, хто сабраўся ў літаратурнай кавярні Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

    У пачатку мерапрыемства кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Пад абажурам” Алена Аляксееўна Бахмацкая пазнаёміла прысутных з некаторымі фактамі біяграфіі аўтара.

   Пасля Алена Іванаўна Грачышнікава  запрасіла ўсіх пагартаць старонкі кнігі, паглядзець на цікавыя фотаздымкі, малюнкі  і  здзейсніць падарожжа ў гісторыю Лёзненскай зямлі. Перад гледачамі паўставалі разваліны старых пабудоў, старажытныя крыжы і камяні, фотаздымкі вядомых людзей – нашых землякоў, іх  багатыя справы, шматлікія помнікі і абеліскі, непаўторнае прыроднае багацце Лёзненшчыны і шмат іншага.

   Раздзелы  кнігі гавораць самі за сябе: “Лёзненшчына – мой родны край”, “Старонкі гісторыі: зямля нашых продкаў ад часоў старажытных і да нашых дзён”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”, “Я спадчыну ад продкаў атрымаў…” , “Турысцка-краязнаўчыя магчымасці Лёзненшчыны”. Тэкст падзелены на параграфы, пасля кожнага з іх ёсць пытанні для абмеркавання.

   Падчас мерапрыемства шчыра гучалі песні ў выкананні В.І. Маскаленка і В.П. Мінаевай, Т.Д. Дзядковай.

   Творчая сустрэча прайшла ў цёплай і ветлівай абстаноўцы. Было выказана шмат слоў падзякі ў адрас Алены Іванаўны. Яна таксама падзякавала гасцей, а таксама ўсіх тых, хто дапамагаў ёй у напісанні кнігі.

Просмотров: 576 | Добавил: Aleks
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Вход на сайт

Статистика