Пятница, 26.04.2024, 13:40
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2016 » Год (Архив) » 1 » Літаратурная імпрэза “Асобы знакамітых беларусаў у кнігах Алеся Марціновіча”
07:18
Літаратурная імпрэза “Асобы знакамітых беларусаў у кнігах Алеся Марціновіча”

Літаратурная імпрэза “Асобы знакамітых беларусаў у кнігах Алеся Марціновіча”

   18 ліпеня на абанеменце раённай бібліятэкі для ўсіх аматараў беларускай прозы прайшла літаратурная імпрэза “Асобы знакамітых беларусаў у кнігах Алеся Марціновіча”, прысвечаная 70-годдзю Алеся (Аляксандра Андрэевіча) Марціновіча.

   Вядомы крытык і літаратуразнаўца, публіцыст, краязнаўца, журналіст, празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, аўтар больш за 60 кніг, Алесь Марціновіч ўносіць важкі ўклад у папулярызацыю нацыянальнай літаратуры і культурнай спадчыны Беларусі.

   На працягу не аднаго дзесяцігоддзя пісьменнік раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў, а таксама прадстаўнікоў іншых народаў, якія плённа працавалі на карысць нашай Айчыны. Ён стварыў больш за 300 гістарычных партрэтаў вядомых суайчыннікаў, лёс якіх  прасачыў ў гістарычных нарысах і эсэ, дакументальна-мастацкіх творах. 

    Бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з біяграфіяй пісьменніка, расказалі пра тое, што ён не толькі выступае на літаратурнай ніве, як пісьменнік, але і крытык, даследуючы творчасць класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, а таксама шмат піша аб беларускай дзіцячай літаратуры, і сам з'яўляецца аўтарам апавяданняў і казак для дзяцей.

                             

   З дапамогай рэкамендацыйнага агляда па творчасці А. Марціновіча, прысутныя змаглі зазірнуць за намітку гісторыі, пазнаёміцца  з асобамі беларускай даўніны, якія пакінулі значны след у гісторыі нашай Радзімы. Героі яго кнігі - тыя, хто жыў і панаваў, ваяваў і будаваў, перамагаў і цярпеў паразы, любіў і ненавідзеў.

   У цэнтры ўвагі апынуліся Радзівілы, Рагнеда, князь Рагвалод, Е. Полацкая, і іншыя нашы знакамітыя землякі. Кожны з іх унёс немалы ўклад у скарбніцу нашай культуры. Затым увазе прысутных быў прапанаваны буктрэйлер па кнізе А. Марціновіча "Нежность звёздного неба".

   Напрыканцы мерапрыемства зацікаўленыя чытачы змаглі ўзяць на дом упадабаную кнігу.

 

Просмотров: 683 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Вход на сайт

Статистика