Четверг, 25.04.2024, 00:00
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2018 » Год (Архив) » 1 » "Які гэта цуд - мова мая родная!”
02:21
"Які гэта цуд - мова мая родная!”

   21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
   Мова –частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюцца народныя традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню мінулага і служыць элементам а’бяднання людзей незалежна ад месца і часу іх знаходжання.
Кожны год да гэтай даты рыхтуюцца і чытачы Пушкоўскай сельскай бібліятэкі. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У гэты дзень яны сабраліся на гадзіну беларусазнаўства пад назвай: “Які гэта цуд - мова мая родная!”, якая была прысвечана нашай краіне, мінуламу і сучаснаму Беларусі, яе чароўнай прыродзе.
   Юныя чытачы даведаліся, чаму наша краіна мае такую прыгожую назву – Беларусь. Даведаліся пра сталіцу Беларусі , горад – герой Мінск, з яго культырнай і гістарычнай спадчынай.  Узгадалі славутых продкаў- першаасветнікаў – Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Францыска Скарыну. Пра кожнага з іх расказалі вядучыя мерапрыемства Майер Кацярына і Анастасія.
  Асобная частка мерапрыемства была прысвечана нашай  Віцебскай вобласці, якая зусім нядаўна адзначыла сваю юбілейную дату. З гэтай нагоды  Баранкова Юлія дэкламавала верш  Канстанцыі Буйло “Люблю наш край”.
Прагучалі вершы В.Шведа “Я нарадзіўся беларусам” у выкананні Мікіты Суконкіна і верш А. Пысіна “Дала мне маці гэту мову” у выкананні Віялеты Каласковай. А таксама дзеці адказвалі на пытанні віктарыны аб прыродзе Беларусі, адгадвалі загадкі, услых чыталі залацінкі народнай мудрасці -  прыказкі і прымаўкі.
  У канцы мерапрыемства ўсе разам прыйшлі да высновы, што мы, беларусы ганарымся і шануем родную мову, бо нашы дзяды і прадзеды зрабілі нямала, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод усіх моў свету.

             

Просмотров: 542 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Вход на сайт

Статистика