Среда, 24.04.2024, 14:37
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2016 » Год (Архив) » 1 » Дзень роднай мовы
02:11
Дзень роднай мовы

        Году культуры і Міжнароднаму дню роднай мовы было прысвечана шмат розных мерапрыемстваў у бібліятэках сістэмы.  Вось некаторые з іх.

Свята “Праз стагоддзі дайшло да нас роднае слова”, якое сумесна ладзілі бібліятэка аграгарадка Пушкі і ДУА “Пушкоўская яслі - сад – сярэдняя школа” у мінулую суботу. Як ужо вядома, па прапанове краіны Бангладэш, у 1999 годзе арганізацыяй ЮНЭСКА дзень 21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў бібліятэцы аграгарадка Пушкі сабраліся чытачы, каб ва ўрачыстай абстаноўцы адзначыць гэты дзень. Вучні і настаўнікі Пушкоўскай школы падрыхтавалі спецыяльную праграму. Бібліятэкар В. Ігнацік павіншавала ўсіх прысутных са святам і пазнаёміла з кніжнай выставай, прымеркаванай да гэтай даты. Затым, вядучыя Сяменчанка Дар’я і Майер Каця распачалі аповед пра родную мову, роднае слова, якое з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Удзельнікі свята паспрабавалі зазірнуць у мінулае і прасачыць шляхі станаўлення беларускай мовы.

      Гэтаму паспрыяла і сцэнка, якую паказалі вучні пад кіраўніцтвам школьнага бібліятэкара Г.М. Мелканян. Да чытачоў прыйшлі наш першапячатнік Ф.Скарына (Ілья Талкачоў) і Янка Купала (Аляксей Сяменчанка), Старац (Уладзіслаў Дзяткоў). Францыск Скарына паказаў сваё першае выданне на беларускай мове, самую папулярную кнігу у паслядоўнікаў хрысціянства - Псалтыр. А Янка Купала- газету “Наша ніва”, якая адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. На мерапрыемстве гучалі вершы пра беларускую мову, пра спадчыну, пра нашу родную Беларусь, як класікаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, так і сучасных аўтараў - А.Васілевіч, Л.Геніюш, І. Пракаповіча. Пад час моўнай хвілінкі чытачы адгадвалі загадкі, казкі, устаўлялі словы ў прыказкі і прымаўкі і адказвалі на пытанні па гісторыі нашай краіны.              Затым слова было дадзена госцю, самадзейнаму паэту і пісьменніку, мясцоваму жыхару, Траццякову Аляксандру Яфімавічу, які піша свае творы на роднай мове. Ён звярнуўся да прысутных з прапановай берагчы нашу матчыну мову, а для гэтага старацца больш размаўляць на ёй, чытаць па-беларуску. Аляксандр Яфімавіч прачытаў свае вершы: “Мая мова”, “ Душой пяю ў захапленні”, “Зіма насыпала сумёты”, якія былі з цікавасцю ўспыняты ўсімі прысутнымі.

       Па меркаванні ўдзельнікаў і арганізатараў, мерапрыемства прайшло змястоўна і цікава. Аб гэтым сведчыць ужо тое, што чытачы папрасілі выдаць кнігі як на беларускай мове, так і беларускіх аўтараў.

 

         Дзіцячая бібліятэка таксама  адзначала Дзень роднай мовы. Абанемент упрыгожыла выстава “Беларуская – самая мая” . На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы гучалі толькі родныя словы.

        Наведвальнікі прыняліў удзел у лінгвістычнай гульне “Мовазнаўцы”. Яны адгадвалі беларускія загадкі і падбіралі адпаведныя беларускія і рускія фразеалагізмы. Выяўлялі,  што такое храмачос і гаманец, хто такія кнігаўка і Чырвоны Капялюшык.

    Потым удзельнікі  пабывалі ў краме, дзе ім давялося апранацца, абувацца і нават упрыгожвацца. Толькі ўсі рэчы трэба было назваць па-беларуску: сукенку і камізэльку, футру і капялюш, аблавух і нагавіцы, хустку і пальчаткі, шкарпэткі і чаравікі, каралі і ланцужкі, завушніцы і пярсцёнкі.

    А на прыканцы дзеці выказалі словы ўдзячнасці роднай мове вершамі беларускіх паэтаў.

Просмотров: 1183 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Вход на сайт

Статистика