Пятница, 29.03.2024, 11:44
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас

Главная » 2015 » Год (Архив) » 4 » Дзень беларускай літаратуры "Беларуская кнігарня"
09:21
Дзень беларускай літаратуры "Беларуская кнігарня"

8 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў дзень “Беларускай кнігарні”, прысвечаны беларускай  літаратуры. Чытачоў сустракала юбілейная выстава-парад “Сузор’е імёнаў”. Тут было прадстаўлена шмат яркіх, маляўнічых, цікавых па змесце і рознабаковых па тэматыцы кніг!

На эка-літаратурную вандроўку “Лес на далоні” па кнігах Х. Гурыновіча юных кнігалюбаў-эколагаў запрасіў Лесавічок. Разам з галоўнай гераіняй казкі “Чырвоная Шапачка” дзеці пабывалі на сунічнай палянцы, слухалі вершы, адгадвалі ягадныя загадкі.

 

 

Паэтычная гасцёўня “Лёзненскі вянок” была прысвечана Лёзненшчыне літаратурнай, ад знакамітых Міхася Лынькова і Генадзя Пацыенкі да самадзейных паэтаў. Чытачы зноў сусрэліся з Міколкам- Паравозам, ваякам Мішкам і казлом Вясёлая Барада.  Прагучалі вершы лёзненскіх паэтаў У. Лісіцына, Г. Кузьмянкова і У. Бандарэнкі. Слухачы і самі паспрабавалі сябе ў літаратурнай справе: рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую і наадварот, падбіралі рыфмы і сінонімы.

                                  

Госцем сустрэчы стала паэтэса Анжэліка Лампіцкая, аўтар дзіцячых вершаў, якія вельмі спадабаліся наведвальнікам гасцёўні.

                                                    

Просмотров: 646 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Вход на сайт

Статистика