Суббота, 19.09.2020, 02:50
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

О нас
Главная » 2016 » Год (Архив) » 1 » "А на зямлі яго не згасне свет"
02:18
"А на зямлі яго не згасне свет"

“А на зямлі яго не згасне свет”

        Пад такой назвай, у рамках года культуры, прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння   пісьменніка І.Мележа.

         Пясняр палескай душы… Той, хто любіць чытаць, асабліва беларускую літаратуру, адразу зразумее, што гаворка ідзе пра Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка Беларусі. На жаль, да крыўднага нядоўгім быў шлях пісьменніка, аўтара “Палескай хронікі”, кнігі якія адзначаны вышэйшай узнагародай Радзімы  - Ленінскай прэміяй. У гэтым годзе яму споўнілася б  95 год.

         З гэтай нагоды ў Барсеееўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “А на зямлі яго не згасне свет”. Вядучыя, а гэта пераможцы ў намінацыі “Самая чытаючая сям я”  Івашнева Ларыса Пятроўна і Івашнева Маргарыта, нагадалі факты з біяграфіі таленавітага пісьменніка, расказалі пра яго творчы шлях. На вечарыне гучалі вершы С.Грахоўскага, П.Панчанкі і іншых аўтараў у выкананні бібліятэкара Т.Н.Кухарэнка. Вечарына суправаджалася  музычнымі ўстаўкамі беларускіх  народных песень  “Люблю наш край”, на словы К.Буйло, “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Майскі вальс”, муз. І.Лучанка, а таксама любімая песня І.Мележа “Каля грэблі шумяць вербы”.

         З водгукамі аб прачытаных кнігах выступілі Івашнева Святлана Андрэеўна (“Завеі. Снежань”), Краўцова Надзея Эйнаўна (“Паездка у Прагу” і іншыя нарысы), Сарокіна Алена Аляксандраўна (“Подых навальніцы”).

         На мерапремстве была прадстаўлена слайд-прэзентацыя  “Літаратурныя героі Мележа на экране”

         А ў віктарыне па твору І.Мележа “Людзі на балоце” пераможцамі сталі сям`я Сарокіных - Алена Аляксандраўна і яе сыны Яўген і Павел, Паддубская Алена Пятроўна, Зайцава Валянціна Міхайлаўна, Гусакова Юлія Паўлаўна.

         Як Іван Паўлавіч Мележ любіў свайго чытача, умеў не адпускаць яго ад сябе, так і наш вечар нікога не пакінуў раўнадушным, не хацелася разыходзіцца, здавалася, нібыта ўсе перамясціліся ў часе і месцы і апынуліся ў Палескай глушы, так любімай Мележам. І, хоць ужо шмат год няма з намі вядомага і таленавітага пісьменніка, яго мастацкія творы і сення радуюць чытача.

         У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з бібліятэчнай выставай “Сейбіт дабра и прыгажосці”.

                       

Просмотров: 619 | Добавил: LIBLIOZNO
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *:
ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Год (Архив) 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Вход на сайт

Статистика