Воскресенье, 21.10.2018, 07:16
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

Главная » 2018 » Сентябрь » 21 » Презентация сборников В.П.Петрова
17:07
Презентация сборников В.П.Петрова

   21 верасня адзначыў 80-ты дзень нараджэння ветэран журналістыкі, паэт і празаік Лёзненшчыны - Віктар Пятровіч Пятроў .
   У гэты  дзень работнікі раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу  з аўтарам і прэзентацыю двух яго зборнікаў “Помстай гарэлі сэрцы” і “Абагрэй цяплом сваёй душы”.
   У літаратурнай кавярні сабраліся блізкія людзі,сябры, калегі і проста прыхільнікі яго творчасці.
   Юбілейны партрэт мясцовага паэта і празаіка “ Мой Лёзненскі цудоўны край” падрыхтавала і правяла кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання Алена Бахмацкая.
   Яна пазнаёміла прысутных з некаторымі фактамі біяграфіі Віктара Пятровіча,  а  таксама прачытала  верш “Песня маці”, які ён прысвяціў самаму дарагому чалавекуна свеце – сваёй матулі.
   Сам юбіляр шчыра і пранікнёна расказваў пра сябе, прачытаў вершы, якія, здавалася, пішуцца сэрцам, выходзяць самі з нетраў яго натхнёнай душы.
  Вершы Віктара Пятрова “ Мой Лёзненскі цудоўны край”, ”Ой ты, рэчанька Чарніца”, “Як у лесе, у бары…” пакладзены на музыку.
   Віктара Пятровіча з юбілеем павіншавалі яго маладыя калегі: галоўны рэдактар раённай газеты “Сцяг перамогі” А.Н. Ратнёва і  супрацоўнікі Л.Бірюлькова і А.Магілевіц. Алена Норбертаўна  нагадала, што Віктар Пятровіч працаваў  на розных пасадах і ўсюды вызначаўся стараннасцю і адказнасцю. Дапамагаў пачынаючым журналістам мудрым словам і справай. І зараз ён не парывае сувязей з выданнем, дасылае свае вершы і празаічныя творы.
   Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні Ніны Раманьковай, Аляксандра Бондарава, Валянціны Маскаленка, Ірыны Івановай, Таццяны Цуркан.
   У завяршэнні сустрэчы прысутныя выказалі шматлікія словы ўдзячнасці Віктару Пятровічу, уручылі кветкі і падарункі.Узрушаны да глыбіні душы ён шчыра дзякаваў прысутным за віншаванні і пажаданні ў свой адрас.
   Час ідзе… Але нязменным для Віктара Пятровіча застаецца адно: пісаць ад душы і для душы.
   Як жа добра, што такія таленавітыя людзі жывуць сярод нас!

 

Категория: События | Просмотров: 69 | Добавил: Aleks
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *:
ПРОЕКТЫ
============================



============================
Литературная карта
               
============================
Стихи над Лиозно (видеопроект)
============================
Духовное наследие 
земли Лиозненской
============================
Календарь
«  Сентябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Вход на сайт

Статистика