Пятница, 19.07.2019, 15:41
 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость |

Главная » 2018 » Февраль » 21

   21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
   Мова –частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюцца народныя традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню мінулага і служыць элементам а’бяднання людзей незалежна ад месца і часу іх знаходжання.
Кожны год да гэтай даты рыхтуюцца і чытачы Пушкоўскай сельскай бібліятэкі. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У гэты дзень яны сабраліся на гадзіну беларусазнаўства пад назвай: “Які гэта цуд - мова мая родная!”, якая была прысвечана нашай краіне, мінуламу і сучаснаму Беларусі, яе чароўнай прыродзе.
   Юныя чытачы даведаліся, чаму наша краіна мае такую прыгожую назву – Беларусь. Даведаліся пра сталіцу Беларусі , горад – герой Мінск, з яго культырнай і гістарычнай спадчынай.  Узгадалі славутых продкаў- першаасветнікаў – Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Францыска Скарыну. Пра кожнага з іх расказалі вядучыя мерапрыемства Майер Кацярына і Анастасія.
  Асобная частка мерапрыемства была прысвечана нашай  Віцебскай вобласці, якая зусім нядаўна адзначыла сваю юбілейную дату. З гэтай нагоды  Баранкова Юлія дэкламавала верш  Канстанцыі Буйло “Люблю наш край”.
Прагучалі вершы В.Шведа “Я нарадзіўся беларусам” у выкананні Мікіты Суконкіна і верш А. Пысіна “Дала мне маці гэту мову” у выкананні Віялеты Каласковай. А таксама дзеці адказвалі на пытанні віктарыны аб прыродзе Беларусі, адгадвалі загадкі, услых чыталі залацінкі народнай мудрасці -  прыказкі і прымаўкі.
  У канцы мерапрыемства ўсе разам прыйшлі да высновы, што мы, беларусы ганарымся і шануем родную мову, бо нашы дзяды і прадзеды зрабілі нямала, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод усіх моў свету.

             

Просмотров: 218 | Добавил: LIBLIOZNO | Дата: 21.02.2018 | Комментарии (0)


    21 февраля накануне празднования  Дня защитников Отечества и к 100-летию образования Вооруженных сил Республики Беларусь, в ПЦПИ районной библиотеке для учащихся 10-х классов СШ №1 состоялся урок патриотизма.
    На встречу были приглашены: старший  лейтенант Виталий Николаевич Кривенок – начальник обособленной группы Лиозненского районного военного комиссариата г. Витебска, Витебского и Лиозненского районов и  заместитель прокурора Лиозненского района Аркадий  Васильевич Демидовец.
   Вначале встречи библиотекарь Татьяна Кальмакова ознакомила учащихся с историей формирования армии вооруженных сил, этапах её становления и развития на современном этапе.


    В ходе мероприятия Кривенок В.Н. рассказал ребятам о структуре сегодняшней армии Беларуси, о родах действующих войск, видах прохождения срочной службы, ознакомил с учреждениями образования Беларуси, где можно получить профессии военного. Так же он поделился своими интересными фактами в период прохождения службы в рядах белорусской армии, что в свою очередь вызвало интерес у ребят.
Демидовец А.В. сообщил об ответственности предусмотренной уголовным и административным законодательством за нарушения требований Закона РБ «О воинской обязанности и воинской службе». Аркадий Васильевич предоставил информацию о случаях по привлечению к ответственности за такие нарушения в нашем районе.
    Встреча прошла интересно, ребята с большим вниманием слушали приглашенных гостей, анализировали приводимые жизненные ситуации, получали ответы на интересующие их вопросы. В заключение мероприятия вниманию ребят был предложен видеоролик «Урок мужества». Также была оформлена тематическая книжная выставка «Держава Армией крепка…».

 

Просмотров: 183 | Добавил: LIBLIOZNO | Дата: 21.02.2018 | Комментарии (0)

    21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Кавалеўскай сельскай бібліятэцы-музеі прайшло фальклорнае падарожжа ў княства беларускіх скарбаў. У падарожжы прынялі ўдзел дзеці малодшага і сярэдняга узростаў. 
    На першым прыпынку “Калыханка” дзеці успаміналі песні, якія напявалі ім іх бабулі і матулі. На другім прыпынку “Загаданачка” – адгадвалі прапанаваныя загадкі. На “Казачным” прыпынку адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, а на прыпынку “Прыказкі і прымаўкі” – са слоў-пазлаў складалі прыказкі. На апошнім прыпынку “Лічылкі і гульні” пры дапамозе вершаванага твора-лічылкі вызначылі вядучага і пагулялі ў гульню “Сляпы музыка”.  У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з выставай кніг, прысвечаных беларускаму фальклору для дзяцей.

   

Просмотров: 176 | Добавил: LIBLIOZNO | Дата: 21.02.2018 | Комментарии (0)

    У дзіцячым аддзеле раённай бібліятэкі традыцыйна адзначылі дзень роднай мовы. Праграма “Смак роднай мовы” запрасіла наведвальнікаў на выставу “Беларуская – самая мая”.  На працягу ўсяго дня праходзіла акцыя “Сёння мы размаўляем па-беларуску”. Малышы зрабілі падарожжа ў месяц “Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі”. Чытачам сярэдняга ўзросту прапанавалі моўнае адкрыцце “Ты і твае імя”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні “Мовазнаўцы”. Яны рабілі пераклады, адгадвалі загадкі, сапастаўлялі  адпаведныя фразеалагізмы ў рускай і беларускай мовах, апраналіся, абуваліся і ўпрыгожваліся ў беларускай краме. А на прыканцы прызналіся ў любові да роднай мовы радкамі з вершаў беларускіх паэтаў.

   

Просмотров: 165 | Добавил: LIBLIOZNO | Дата: 21.02.2018 | Комментарии (0)



ПРОЕКТЫ
Оn-Line проект


============================
Базы данных 


               







Календарь
«  Февраль 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728
Вход на сайт

Статистика